Я - беларус, я нарадзіўся На гэтай казачнай зямлі, Дзе меж лясоў і пушчаў дзікіх Адвеку прашчуры жылі.
Я - беларус, я ганаруся, Што маю гэтае імя: Аб добрай славе Беларусі У свеце знаюць нездарма!
Я - беларус, і я шчаслівы, Што маці мову мне дала, Што родных песень пералівы І з 6лізку чую, і здаля.
Я - беларус, і хоць сягоння Яшчэ малы, але скажу: Я родам з племя непакорных І прад бядой не задрыжу...
Mood: Патрыятнычнае
Music: Nestandartny Variant & IQ-48 & Lavon Volski